Выпускнікі ліцэяў здавалі іспыт па беларускай мове
24 траўня ў Польшчы прайшоў апошні пісьмовы іспыт на атэстат сталасці. Гэта іспыт па мовах нацыянальных меншасцяў.
Выпускнікі II-га Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім напісалі апошні іспыт на атэстат сталасці па беларускай мове.
«Тэмы даволі простыя» — кажа настаўніца беларускай мовы Яўгенія Таранта:
— Першая тэма: «Успаміны — крыніца шчасця ці суму», абмяркуй праблему і абгрунтуй свой погляд, звяртайся да ніжэй пададзенага фрагменту тэксту «Галя» Янкі Брыля, цэлага твору і іншага тэксту культуры. Твая праца павінна налічваць не менш чым 250 слоў. Другая тэма: «Зрабі аналіз верша, пастаў інтэрпрэтацыйны тэзіс і абгрунтуй яго». І тут есць верш Наталлі Арсенневай «Уваскрэсні». Па-мойму, простае.
У Бельску з 88 выпускнікоў, гэты іспыт здавалі 83 вучня. 5 вучняў не пісалі, бо яны сталі лаўрэатамі алімпіяды па беларускай мове. Іспыт па беларускай мове здавалі таксама вучні ў Гайнаўцы ды Беластоку. Вынікі будуць вядомыя 5 ліпеня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя