Выпускнікі ліцэяў здавалі іспыты па мове нацыянальных меншасцей



Апошняя сустрэча з пісьмовымі экзаменамі ў Польшчы. Выпускнікі ліцэяў напісалі сёння апошні экзамен на атэстат сталасці – па мове нацыянальных меншасцей. Абітурыенты ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім напісалі экзамен па беларускай мове. Сёлетнія выпускнікі падзяліліся адчуваннямі наконт апошняга экзамену:

– Першы тэкст быў прадмова да кнігі Багушэвіча “Дудка беларуская” і там трэба было сказаць, што для кожнага краю яго мова вельмі важная. А другое – гэта аналіз верша Максіма Танка. Я думаю, што добра напісаў.

– Гэтыя экзамены складаныя. Тэма для мяне была цяжкая. Я напісала тое, што ведала. Будзе добра.

– Можна было напісаць, я думае. Тэма не была такая цяжкая.

– Думаю, што мы былі добра падрыхтаваныя. Пісалі многа падобных тэкстаў.

Вынікі экзаменаў па беларускай мове, а таксама ўсіх астатніх пісьмовых экзаменаў стануць вядомымі прыканцы чэрвеня.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя