“Выспа скарбаў” на Фестывалі казак



Акцёры, музыкі, артысты, лялечнікі, казачнікі з Польшчы, Беларусі, Украіны сабралі жыхароў і гасцей Драгічына над Бугам на “Выспу скарбаў”. Такі галоўны матыў апошняга дня Міжнароднага Фестывалю казак, што ладзіць гайнаўскі Фонд “Яны гэта Мы”.  

„Наш фестываль – гэта нагода, каб  вялікія і малыя выйшлі з ролі гледача і актыўна ўключыліся ў супольную прастору мастацтва, адпачынку, свабоднай гульні”, – кажа старшыня Фонду “Яны гэта Мы” – Наталля Герасімюк.

– Кожны Фестываль казак выключны, таму што, па-першае, мы не паўтараемся. Па-другое, штогод нешта новае ўводзім у формулу фестывалю, у тэмы фестывалю. А ў Драгічыне, паколькі гэта на самым беразе Буга, мы вырашылі, што будзем шукаць скарбы на выспе.

Казачныя спектаклі ў Драгічыне над Бугам завершаць Чацвёрты Міжнародны фестываль казак на Падляшшы. У жніўні Фестываль казак наведае Берасце.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя