Выстава „Ачышчэнне” ў Музеі ікон у Супраслі
„Ачышчэнне” – выстава працаў Барыса Федаровіча адкрылася ў Музеі ікон у Супраслі. Мастак натхняўся іконамі ды ручнікамі, а дакладней сімваламі ды іх значэннем.
Кажа асістэнт мастака Барташ Сліжэўскі:
– Барыс Федаровіч з’яўляецца мастаком, які больш натхняецца іконай, стварае іконападобныя карціны, натхняецца мастацтвам Усходу. У выпадку выставы „Ачышчэнне” – гэта абрадавы ручнік і яго значэнне. Абрадавы ручнік спадарожнічаў чалавеку ад хросту да смерці.
Выстава Барыса Федаровіча „Ачышчэнне” будзе працаваць да канца лютага.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
