Выстава «Агульная спадчына. Сацыяльныя яўрэйскія арганізацыі ў Беластоку»



У Беластоку адкрылася выстава пад адкрытым небам: «Агульная спадчына. Сацыяльныя яўрэйскія арганізацыі ў Беластоку».

На выставе паказаны яўрэйскія грамадскія арганізацыі, якія дзейнічалі ў горадзе з ХІХ стагоддзя: габрэйскія скаўты, лекары, спартсмены, музыкі, студэнты і выкладчыкі, аматары эсперанта і героі гарадскіх хронік.

Важнасць выставы для жыхароў горада падкрэсліла прадстаўніца фонду SocLab Катажына Штоп-Руткоўска:

Да канца ліпеня плэнэрная фотавыстава «Агульная спадчына. Сацыяльныя яўрэйскія арганізацыі ў Беластоку» будзе даступны на плошчы Яна Паўла ІІ насупраць Фарнага касцёла. Рэалізацыя выставы стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву Фонду SocLab са шматлікімі ўстановамі ў Польшчы і за мяжой, у першую чаргу: з Габрэйскім гістарычным інстытутам імя Эмануэль Рынгельблюм з Варшавы; Мемарыяльным музеем Халакосту ЗША і Сусветным цэнтрам памяці ахвяр Халакосту ў Ізраілі – Яд Вашэм.

Беларускае Радыё Рацыя