Выстава беларускага стрыт-артыста ў Варшаве



У Bаршаве можна пабачыць выставу ананімнага беларускага стрыт-артыста Дзімы Dream. Гэта першая выстава ў Беларускім доме, на якой адсутнічаў сам аўтар праекта. На жаль, з прычыны праблем з уладай ён вымушаны скрываць сваю асобу. Спецыяльна для Радыё Рацыя аўтар распавёў, што яго натхняе і як яму ўдаецца незаўважна пакідаць сваю творчасць на беларускіх вуліцах:

– Тое, што мяне акаляе, што я бачу, і з’яўляецца матэрыялам для творчасці. Гэта можа быць і беларускі горад, і падзеі, якія адбываюцца, ці нават тое, што я магу пачуць па тэлевізары ці радыё. Гэта і ёсць натхненне. Большасць прац выканана ўночы або ў адмысловай форме, бо людзі могуць не зразумець, падумаюць, што рабочы нешта робіць – вось такая маскіроўка.

Выставу працаў беларускага стрыт-артыста можна паглядзець у Беларускім доме ў Варшаве.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі