Выстава “Боль Чарнобыля” ў Варшаве
Трыццатыя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы ў Варшаве ўшанавалі адкрыццём фотавыставы “Боль Чарнобыля”. Фотаздымкі былі зробленыя ў час навукова-даследчых экспедыцый і з’яўляюцца часткай калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук. У першую чаргу гэта ілюстрацыя страчанага культурнага пласта жыхароў беларускага Палесся, выселеных падчас трагедыі.
Кажа кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў:
– Было страчана 23% тэрыторыі: гэта землі, якая выкарыстоўвалася ў сельскагаспадарчым абароце, лясныя масівы, а таксама тэрыторыі, дзе жылі людзі. Больш за 3 тысячы населеных пунктаў былі адселеныя. Больш за 2 мільёны чалавек былі выселеныя з тых тэрыторый. На той час гэта кожны пяты насельнік Беларусі мусіў пераехаць на іншае месца. І ўявіце сабе, што гэта былі адны з самых цікавых і ўрадлівых тэрыторый, якія развіваліся.
Фотавыставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Авер’янаў.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтаркі