Выстава „Чорнае” ў Крынках



У „Галерэі Крынкі” адкрылася выстава „Чорнае” кашубскага мастака Лукаша Патэльчыка. Экспазіцыя складаецца з карцін і графікі, якія паўсталі ў Крынках.

Выстава Лукаша Патэльчыка — гэта канстатацыя аўтарскага бачання рэчаіснасці і праблем, звязаных з аховай прыроды:

– Праз пейзаж і геаметрыю фігур я стараюся паказаць, што чалавек умешваецца ў прыроду. Пейзажы заўсёды пазбаўлены чалавека, за выключэннем некалькіх маіх карцін, на якіх з’яўляецца мая геаметрыя, якая з’яўляецца сінонімам уплыву чалавека на прыроду.

Лукаша Патэльчыка лічаць адным з найбольш таленавітых мастакоў маладога пакалення. Ён скончыў акадэмію мастацтваў у Гданьску. Сам жыве і працуе ў Варшаве. Працы Лукаша Патэльчыка ў „Галерэі Крынкі” можна паглядзець да 25-га жніўня.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара