Выстава да 76-й гадавіны пачатку паўстання ў Беластоцкім гета
Нямецкія акупанты стварылі гета ў Беластоку 26 ліпеня 1941 года. Тут яны сабралі не толькі беластоцкіх габрэяў, але і габрэяў, якія паходзілі з многіх іншых мясцовасцяў даваеннага ваяводства. На два гады яго межы сталі прасторай жыцця і смерці, апошнім адрасам габрэяў Беласточчыны.
Сярод габрэйскай моладзі, якая аб’ядналася ў некалькі незалежных арганізацый, узнікла ідэя ўзброенага супраціву. 16 жніўня 1943 г. выбухнула паўстанне. Баі з батальёнам СС і двума батальёнамі ROA – падраздзялення, якое складалася ў асноўным з расейцаў і ўкраінцаў, якія супрацоўнічалі з Германіяй. Баі працягваліся 4 дні, да 20 жніўня. Пасля спынення супраціву жыхары гета былі дэпартаваны ў нямецка-фашысцкія лагеры смерці ў Трэблінцы, Майданэку і Аўшвіцы, дзе амаль усе загінулі ў газавых камерах.
Паўстанне ў Беластоцкім гета было другім па велічыні габрэйскім паўстаннем у Еўропе пасля паўстання ў Варшаўскім гета. З 40 тысяч габрэяў, якія жылі ў Беластоку, толькі некалькі сотняў перажылі вайну.
На выставе будуць прадстаўлены каляровыя фотаздымкі, якія ніколі раней не экспанаваліся, яны зробленыя ананімным нямецкім салдатам у жніўні 1943 г. Яны – апошняе сведчанне пра беластоцкіх габрэяў.
Выстава будзе прадстаўлена ў Galeria im. Sleńdzińskich (ul. Waryńskiego 24a) з пятніцы (16 жніўня) з 13:00 да канца 2019 года.
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэлізу