Выстава “Хасіды ў Лелюве”: прыйсці, каб зразумець людзей навокал
Фотавыстава Аркадзіўша Лаўрывянца “Хасіды ў Лелюве” распачала працу ў будынку Цэнтра імя Заменгофа ў Беластоку.
Пра асаблівасць выставы распавяла супрацоўніца Цэнтру Агнешка Кайданоўская:
– Хасіды – вельмі цікавая, замкнёная грамадская супольнасць. Таму мы падумалі, што гэта будзе вельмі цікава, нязвыкла, адукацыйна – паказаць фотаздымкі, на якіх адлюстраваны хасіды.
Фотавыстава Аркадзіўша Лаўрывянца “Хасіды ў Лелюве” даступная для агляду па 28 сакавіка ўключна ў будынку Цэнтра імя Заменгофа ў Беластоку. Цэнтр працуе штодня, акрамя панядзелку.
Беларускае Радыё Рацыя