Выстава мастакоў-аматараў у Гайнаўцы



Працы мастакоў-аматараў прэзентавалі ў Гайнаўцы. У Музеі і асяродку беларускай культуры адкрылася выстава работ сябраў Майстэрні мастацкіх тэхнік, якая працуе пад кіраўніцтвам вядомага мастака з Гайнаўкі Даніэля Грамацкага.

CIMG0939

Больш пра тэхнікі ды спецыфіку працаў распавялі самі майстры:

Тамара Кердэлевіч: Малявалі ў розных тэхніках, ёсць ленарыт і гіпсарыт. я люблю мастацтва – гэта маё захапленне.

Магдалена Куптэль: Я найбольш люблю алейную фарбу, а таксама маляваць вуглём і алоўкам. Я малявала і нацюрморты і прыроду. Я вельмі люблю гэта і бачу, што ў мяне атрымліваецца так, як трэба.

Славамір Кулік: Малявалі каля беларускага музея бярозы, але гэта травень, летам трэба альбо восенню. Я ўжо на пенсіі, таму маю больш часу і ўвогуле цікаўлюся мастацтвам, культурай.

Аўтары работ – жыхары Гайнаўшчыны. Працы мастакоў-аматараў з Майстэрні мастацкіх тэхнік можна паглядзець у Беларускім музеі ў Гайнаўцы да канца красавіка.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара