Выстава “Праваслаўе ў аб’ектыве” – у Варшаве



Выставу  “Праваслаўе ў аб’ектыве” можна паглядзець ужо ў Варшаве ля  Сабора святой Магдаліны .”Цягам апошніх месяцаў выстава прэзентавалася ў Беластоку , але час паказаць яе больш шырока польскай публіцы, якая часта праваслаўе асацыюе толькі з Расеяй, а праваслаўе выступае па ўсім свеце, і перш за ўсё – на нашым Падляшшы,”- кажа старшыня Orthphoto.net  Аляксандр Васылюк:

– Цягам бліжэйшых двух месяцаў выстава будзе працаваць у Варшаве. Спачатку ля  Сабора святой Магдаліны, а пасля мы хочам раздзяліць яе па розных часцях горада. І хочам таксама арганізаваць цыкл сустрэч па кожнай праваслаўнай парафіі. Хочам выйсці да жыхароў Варшавы, бо многія з іх магчыма не ведаюць, што побач знаходзіцца праваслаўная царква.

Выстава  “Праваслаўе ў абектыве”, якая з пачатку жніўня прэзентуецца ў Варшаве, прафінансаваная з уласных сродкаў Orthphoto.net. Сёлета спаўняеццца 15 гадоў дзейнасці парталу, які змяшчае звыш 100 тысяч фатаграфій, якія прэзентуюць розныя “колеры праваслаў’я ў свеце”

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя