Выстава ў гонар Івана Луцкевіча прыехала ў Польшчу



«Іване, жыві!». Выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці Івана Луцкевіча прыехала ў Польшчу. Вернісаж выставы прымеркаваны да Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучаснасць беларускай дзяржаўнасці ў 100 гадавіну смерці Івана Луцкевіча».

Гаворыць куратар выставы Людвіка Кардзіс:

– Назву «Іване, жыві!» мы ўзялі перафразуючы словы ягонай каханай Юльяны Менке, якая напісала яму на вянку «Іване, ты жывеш!». Хацелася б, каб яго імя і надалей натхняла людзей на новыя думкі і дзейнасць. Каб жыла ягоная справа, тое, што ён калісьці пачынаў шмат год таму, ствараючы нашу краіну, адраджаючы беларускі друк, ствараючы школы, музеі і гэтак далей.

Адкрыццё выставы адбылося ў верасні ў час Восьмага міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Вільні. Беластоцкі вернісаж адбудзецца ў Цэнтры праваслаўнай культуры 29 лістапада а 12.00. Далей плануецца вандроўка выставы па Падляшшу.

 

Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя