Выстава “Збор. Cтварэнне архіва”
40 беларускіх мастакоў і 40 мастацкіх працаў. У беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшоў вернісаж выставы “Збор. Cтварэнне архіва”.
Гэта першая спроба сабраць у адным месцы значныя выявы беларускага сучаснага мастацтва. Можна пазнаёміцца з творчасцю Андрэя Лянкевіча, Лявона Тарасэвіча, Артура Клінава, Алеся Пушкіна , Сяргея Барбарэкі ды іншых.
Асноўнай задачай выставы было паказаць не канкрэтных мастакоў, а тэндэнцыі ў сучасным беларускім мастацтве, кажа адзін з яе куратараў Сяргей Кірушэнка:
– Калі мастак нават малавядомы, але рабіў моцныя перформансы, то мы яго ўключалі. Шмат прац сацыяльнага плана. Ёсць мінімалізм, традыцыі якога ідуць з ХХ века.
Выстава беларускіх сучасных мастакоў працуе ў беластоцкай галерэі Арсенал да 8 кастрычніка.
Куратары выставы запрашаюць таксама наведаць сайт kalektar.org, дзе можна пазнаёміцца з творчасццю іншых беларускіх сучасных мастакоў.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара