Выяўлена чарговая кантрабанда: больш за 6,5 тысяч пачак цыгарэт
Больш за 6,5 тысяч пачак цыгарэт спрабаваў правезці ў Польшчу 53-гадовы грамадзянін Беларусі. Нелегальны тавар, схаваны ў мікрааўтобусе знайшлі супрацоўнікі мытнай службы на памежным пераходзе Кузніца. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.
– Польскія мытнікі праверылі беларускі мікрааўтобус «Форд-транзіт», які спрабаваў праехаць на тэрыторыю Польшчы па «зялёнай» паласе, якая прызначаная для падарожнікаў, што не маюць ніякіх тавараў для дэкларацыі. Таму мікрааўтобус павінен быў быць пустым, але мытнікі вырашылі уважліва агледзець аўто. Падчас агляду аказалася, аўто было нашпігавана нелегальным таварам – каля 6500 пачак цыгарэт з беларускім акцызамі, рынкавай вартасцю каля 90 тысяч злотых.
Узбуджаная адміністрацыйная справа, нелегальны тавар і пераабсталяваны для перавозкі кантрабанды аўтамабіль канфіскавалі. Мужчыне пагражае высокі штраф, канфіскацыя цыгарэт і страта транспартнага сродку.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя