Выяўлена кантрабанда цыгарэт у цягніку з цэлюлозай



Кантрабанду, якая складалася з больш чым шасці тысяч пачакаў цыгарэт, выкрылі супрацоўнікі мытна-падатковай службы на чыгуначным памежным пераходзе ў Кузніцы.

Цыгарэты на суму больш за 90 тысяч злотых былі схаваныя ў кантэйнеры з цэлюлозай. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар падляскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі:

Супрацоўнікі мытна-падатковай службы з памежнага пераходу ў Кузніцы прасканавалі таварны цягнік, які ішоў з Беларусі ў Польшчу. Было выяўлена, што ў адным з кантэйнераў з цэлюлозай могуць быць схаваныя кантрабандныя цыгарэты. Гэта пацвердзіў дагляд кантэйнера, які перавозіўся на чыгуначнай платформе. На пакунках з цэлюлозай знаходзіліся пакеты з беларускімі цыгарэтамі. Вартасць 6160 пачак складае больш за 90 тысяч злотых.

„Арганізатары і дэталёвыя абставіны кантрабанды высвятляюцца”, – адзначае Мацей Чарнэцкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl