Вызначаны пераможцы “Грамадскай ініцыятывы года”
12 пазаўрадавых арганізацый узнагародзілі ў конкурсе падляшскага ваяводы “Грамадская ініцыятыва года”. Сярод пераможцаў – Падляшскі мілітарны пікнік “Місія ўсход”, Цэнтр дапамогі дзецям і сям’і „KLANZA” ды іншыя ініцыятывы. Спецыяльнае вылучэнне атрымаў „Карытас” Драгічынскай епархіі. Сярод узнагароджаных няма прадстаўнікоў нацменшасцяў. Паводле ваяводы Багдана Пашкоўскага, проста з гэтых асяроддзяў не было заявак:
– Не памятаю як у мінулым годзе, але сёлета нейкіх заявак ад нацменшасцяў не было. Гэта сведчыць пра тое, што трэба заахвочваць, каб яны праяўлялі актыўнасць.
У мінулыя гады ўзнагароду “Грамадская ініцыятыва году” атрымаў між іншым Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” і фестываль габрэйскай культуры “Захор” у Беластоку. Сёлета свае заяўкі падалі 42 няўрадавыя арганізацыі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток