„Wschód Kultury” у Беластоку



У Беластоку праходзіць пяты фестываль „Wschód Kultury – Inny Wymiar”.

Сёлета мерапрыемства падзелена на 6 раздзелаў: музыка, тэатр, кінематограф, выяўленчае мастацтва, грамадскасць і мода. Сярод мерапрыемстваў ёсць і беларускі акцэнт – спектакль „Сіняя-сіняя”, які пакажа Магілёўскі абласны лялечны тэатр. Група пад кіраўніцтвам Ігара Казакова мае высокі мастацкі ўзровень, кажа дырэктар Беластоцкага лялечнага тэатра:

– Прызнаю, што мне адпавядае эстэтыка такога кшталту, якую стварае і прадстаўляе Ігар са сваім тэатрам. Ён прадстаўляе лялечны тэатр для дарослых у большасці выпадкаў карыстаючыся мастацкім матэр’ялам вышэйшага ўзроўню.

Спектакль „Сіняя-сіняя” – магілёўскага лялечнага тэатра адбудзецца 1-га верасня два разы – а 17-й і 20-й гадзіне ў Беластоцкім лялечным тэатры. Таксама ў межах фестывалю „Wschód Kultury – Inny Wymiar” запланаваны канцэрт Олі Біліньскай у Цэнтры Заменгофа а 18-й гадзіне. У Тэатральнай акадэміі канцэрты песень з вяскова-гарадскога памежжа а 18-й і 21-й.

Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя