XI Фестываль дзіцячай песні нацыянальных меншасцяў



Песні па-беларуску, украінску, расейску і па-польску гучалі ў Беластоку ў выкананні дашкольнікаў. У памяшканні Беларускага грамадска-культурнага таварыства прайшоў XI Фестываль дзіцячай песні нацыянальных меншасцяў. „Самае галоўнае ў гэтай сустрэчы – не спаборніцтва, а магчымасць супольна спяваць і пабыць разам,” – кажа дырэктар Самаўрадвавага польска-беларускага дзіцячага садка №14 у Беластоку Люцыя Німяровіч:

– Напачатку быў конкурс, але калі мы пабачылі, што дзеткі па-рознаму рэагуюць на ўзнагароды, бо некаторыя плакалі, некаторыя не атрымалі нічога, вельмі шкада.

Слухачы: 

– Яны спяваюць тыя ж песні, што і іх бабулі, мамы і таты.

– Фестываль – гэта нагода, каб спаткацца, каб пачуць ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія песні. Гэта самае прыемнае.  

На сёлетнім аглядзе дзіцячай песні нацыянальных меншасцяў прэзентаваліся дашкольнікі з Беластока, Бельска-Падляшскага ды Гайнаўкі. Па тэхнічных прычынах не змаглі прыехаць літоўскія дзеткі з Пуньска.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя