XVIII Міжнародны семінар па кардыялогіі „Усход-Захад”
У суботу 30 сакавіка Аддзяленне кардыялогіі Медычнага ўніверсітэту Беластоку арганізоўвае XVIII Міжнародны семінар па кардыялогіі „Усход-Захад”, на якім будуць прысутнічаць спецыялісты з Беларусі. Мерапрыемства пачнецца а 9:00 гадзіне, па адрасу вул. Шпітальная 37 у Беластоку (Факультэт медычных навук).
Кажа прэс-сакратар беластоцкага Медычнага ўніверсітэту Марцін Томкель:
– Нашы прафесары цудоўна супрацоўнічаюць і перыядычна сустракаюцца – адзін-два разы на год, не толькі з гэтай нагоды. Паказваюць, што робяць у сябе, ідзе абмен навукоўцаў. Канферэнцыя развіваецца і мае вялікія перспектывы, бо супраца на прыватным узроўні працягваецца ўжо шмат гадоў.
У Беластоку паўстае новы Псіхіятрычны цэнтр для дзяцей і дарослых. Чарговае пагадненне пра навуковае супрацоўніцтва падпісалі Беластоцкі Медычны ўніверсітэт і „Гарадская клінічная дзіцячая псіхіятрычная клініка” з Менску. Дзякуючы гэтаму польскі бок будзе мець магчымасць, сярод іншага, прыцягваць кваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
Фота fotopolska.eu