XXII Алімпіяда па беларускай мове ў Гайнаўцы
21-га студзеня ў школе ў Гайнаўцы адбылася XXII Алімпіяда па беларускай мове ў Польшчы, галоўным арганізатарам якой была Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні са школ Гайнаўкі, Бельска Падляшскага і Беластока.
Тэмай пісьмовай часткі алімпіяды было напісанне сачынення, а таксама граматычнага тэста. Была і вусная частка, пытанні якой тычыліся гісторыі, мовы і культуры Беларусі.
(Фота facebook.com/bialorushajnowka)
Беларускае Радыё Рацыя
