XXIV Міжнародны Фестываль Усходнееўрапейскіх Калядак у Цярэспалі



Беларускія музычныя калектывы, чатыры з якіх з Берасцейшчыны, выступяць на XXIV Міжнародным Фестывалі Усходнееўрапейскіх Калядак у польскім Цярэспалі. Традыцыйны штогадовы івэнт збярэ ў актавай залі мясцовага асяродку культуры выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расеі.

Кажа супрацоўнік установы Лукаш Пагажэльскі:

– Фестываль праходзіць ужо на працягу шматлікіх гадоў на тэрыторыі Цярэспаля. Гэта сустрэчы з людзьмі з Берасця на аснове культуры, не закупаў, а менавіта культуры. Вельмі шмат удзельнічае музычных калектываў.

Фестываль пачнецца 26 студзеня ў 15:00 з выступу калектыву з Новых Засімавічаў Пружанскага раёну і працягнецца да нядзелі 27 студзеня. Напрыканцы заспявае Хор духавенства Берасцейскай праваслаўнай епархіі.

Азнаёміцца з праграмай можна на афіцыйнай старонцы фестывалю ў інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя, Цярэспаль-Берасце.