Яаана Троц: Упершыню працавала з рэжысёрам з Беларусі



Эксперыментальны спектакль «Выгляд» ёсць вынікам супрацоўніцтва падляшскіх і беларускіх аўтараў. П’есу можна будзе пабачыць 29 і 30 верасня ва ўніверсітэцкім цэнтры культуры ў Беластоку.

Расказвае Яаана Троц:

– Новы спекталь тэатру «Czrevo». Мы гэтую прэм’еру падрыхтавалі як раз на фестываль “Усход культуры – іншае вымярэнне”. І першы раз я, як акторка з Падляшша, працавала з рэжысёрам, мастаком і музыкам-кампазітарам з Беларусі. Рэжысёрам быў Юра Дзівакоў-Душэўскі, мастаком – Таня Дзівакова. Яны разам ставяць спектаклі ў рамках свайго праекты лабараторыі Figures Oskar Schlemmer. Гэта такі эксперыментальны тэатр формы.

Спектакль прымеркаваны да фестывалю «Одэ», які распачаўся на Падляшшы 26 верасня і працягнецца да 5 кастрычніка.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя