„Яднайся!”: імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве
18 гадоў таму
Святлана Ціханоўская выступіла на імпрэзе “Яднайся!”, якая адбываецца ў Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе.
Падчас сваёй прамовы яна заклікала беларусаў быць салідарнымі і шанаваць сваіх герояў:
-Беларусы – гэта нацыя супольнасцяў. На працягу дзесяцігоддзяў нас спрабуюць падзяліць, нас спрабуюць пасварыць. Але мы зноў і зноў збіраемся разам. Нас спрабавалі загнаць у падполле, але потым мы зноў вярталіся на вуліцы. Як напісаў у сваім вершы “Бульба” Максім Знак: “Яны думалі, нас пахавалі. А мы – бульба. Як нас пахаваць?”
На імпрэзе “Яднайся!” выступілі палітычныя і грамадскія дзеячы, а таксама музыкі.
Беларускае Радыё Рацыя