Ягор Сурскі пра вывучэнне беларускай мовы за мяжой



За апошнія некалькі гадоў у Польшчу з бацькамі прыехалі дзясяткі тысяч беларускіх дзяцей. Паўстала сур’ёзная праблема з іх навучаннем.

Вельмі важна, каб бацькі дзяцей імкнуліся арганізоўваць заняткі па вывучэнні беларускай мовы, – пра гэта кажа магістр гістарычных навук і школьны выкладчык у Варшаве Ягор Сурскі:

– На розных узроўнях органы кіравання не гатовы да вырашэння гэтай задачы, калі яна вырашаецца, то гэта толькі добрая воля паасобных інстытуцый і жаданне бацькоў, каб гэты абавязак быў рэалізаваны. Людзі, з аднаго боку кажуць, што дзеці павінны інтэгравацца, а з іншага боку сацыялізацыя ў сваім коле, на сваёй мове, яна вырашае тыя задачы і пытанні, якія польская школа не ў стане вырашыць для беларускіх дзяцей.

У Польшчы бацькі сутыкнуліся з рознымі праблемамі, якія перашкаджаюць арганізацыі школьных заняткаў для іх дзяцей па вывучэнні беларускай мовы. Часцей усяго бацькі самастойна арганізоўваюць адмысловыя курсы ў выходныя дні.

Беларускае Радыё Рацыя