Як актывізаваць памежнае гаспадарчае супрацоўніцтва?
Як прыцягнуць польскіх інвестараў у Беларусь, а беларусаў пераканаць у тым, каб яны адкрывалі свае прадпрыемствы ў Польшчы?
На гэтыя пытанні паспрабавалі адказаць удзельнікі канферэнцыі прысвечанай транспамежнаму гаспадарчаму супрацоўніцтву паміж Польшчай, Беларуссю і Украінай.
Як лічыць дырэктар дэпартамента інвестыцый свабоднай эканамічнай зоны „Гроднаінвест” Руслан Кізялевіч, самае важнае – гэта інфармаванне прадпрымальнікаў пра інвестыцыйныя магчымасці і адміністрацыйныя працэдуры ў Беларусі і Польшчы:
– Усе пытанні адносна таго, як пачаць бізнес у Беларусі, мы зможам вырашыць у адным месцы. Мы можам рэгістраваць таксама суб’екты гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляемся рэгіструючым органам, вырашаем прававыя пытанні, а таксама пытанні, якія датычаць стварэння бізнесу на праектах „Greenfield”, пошуку вытворчых памяшканняў і ўсе іншыя пытанні мы вырашаем у адной арганізацыі.
У свабоднай эканамічнай зоне „Гроднаінвест” дзейнічае 13 прадпрыемстваў з польскім капіталам. Сярод усіх замежных інвестыцый, інвестыцыі з Польшчы складаюць больш 30%.
Беларускае Радыё Рацыя