Як беларуска стала бізнес-вуман у Польшчы
Паводле замежных і айчынных выданняў, грамадзяне Беларусі аказаліся аднымі з галоўных пакупнікоў польскай нерухомасці. Вядома, што прывабны для беларусаў і рынак працы ды адукацыі Польшчы. Аднак, ёсць людзі, якія пачынаюць у суседняй краіне і сваю ўласную справу.
Кажа Аксана Макей, якая з’яўляецца ўладальніцай аднаго з беластоцкіх салонаў прыгажосці:
– Тут мне падаецца лягчэй, зразумела, што патрэбны капітал, але не патрэбныя дазволы, вось гэтага тут не трэба. Тут прыйшоў, зарэгістраваў фірму, здымаеш памяшканне і робіш. Толькі пасля ўжо, калі адкрываецца салон, то цябе правяраюць.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
„Акрамя наяўнасці капіталу, жадання і пэўных ведаў, вялікаю ролю можа адыграць і так званы „стрэл у дзясятку”. Гэта калі нейкая „выбуховая” ідэя становіцца адметнасцю, фішкай”, – падсумавала Аксана Макей.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя