Як будзе выглядаць новы аўтавакзал у Беластоку?



Ужо праз месяц даведаемся, як будзе выглядаць новы беластоцкі аўтобусны вакзал. Управа Падляшскага ваяводства прыняла тры канцэпцыі перабудовы на тэрыторыі пры вуліцы Bohaterów Monte Cassino. Якая пераможа і хто будзе рэалізаваць рэканструкцыю вакзала – даведаемся ў лістападзе. Прадпрыемства, якое пабудуе камплекс, перадасць вакзал управе ваяводства, а пакіне сабе будынак паслугова-гандлёвы. „Такім чынам, ваяводства за перабудову вакзала не заплаціць ні залатоўкі,” – расказвае маршалак Мечыслаў Башко.

– Найважнейшая справа для нас – стварэнне сучаснага вакзальнага аб’екту – з аўтобуснымі тэрмінамі, аб’ектамі па аказанні паслуг – гандлёвымі, паркінгамі, станцыямі абслугі. Маем у гэтай справе вялікае зацікаўленне, пяць фірм прапануюць свае паслугі, з трымя фірмамі ўжо працуем у справе падпісання дамоваў.

Паводле маршалка Башко, перабудова магла б закончыцца ўжо праз паўтара года. Кампанія PKS Białystok нядаўна прадала аўтобусны вакзал па вуліцы Юравецкай за 15 мільёнаў. За гэтыя грошы купіць новыя аўтобусы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Самаўрад хоча, каб фірма, якая прадставіць найбольш цікавую канцэпцыю, збудавала новы аўтавакзал. Узамен яна зможа збудаваць на тэрыторыі аўтавакзала гандлёвы цэнтр.

56261badb19f2_p

56261bb25683a_p

56261bb049488_p

poranny.pl