Як галасавалі на Падляшшы?



Анджэй Дуда, Рафал Тшаскоўскі і Шыман Галоўня – менавіта на гэтых кандыдатаў галасавалі на Падляшшы. Жыхары ваяводства найчасцей наведвалі выбарчы ўчастак пасля службаў у цэрквах і касцёлах.

 – Галасаваў за Галоўню, бо ён жыве недалёку ад мяне ў Беластоку. Я на яго галасаваў, бо можа дужа выйграць Дуда. Вось таму.

– Ранейшыя прэзідэнты давялі да чаго? Да заняпаду. Сёння ж штосьці ёсць у крамах купіць, і ўвогуле, 500 плюс, якіясьць грошы знайшлі. А ў Платформы як не было грошай, так і не будзе. То як я буду на яго галасаваць. Ну і канец. Кропка.

– Дуда. Як не будзе, то нам трынаццаткі… але можа не быць. Мне ўсё роўна.

– Выйграе хіба Дуда. Хіба выйграе ў першым туры. Перакананы на 100 працэнтаў. Нават калі гэта была б студыя тэлебачання, я б гэта сказаў без якога-небудзь сораму.

Паводле дадзеных, на Падляшша прагаласавала 59,33% жыхароў, якія маюць права выбара.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя