Як галасавалі жыхары Падляшскага ваяводства?



12 ліпеня палякі выбіралі прэзідэнта Польшчы. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў можна было прагаласаваць за Рафала Тшаскоўскага і тагачаснага прэзідэнта – Анджэя Дуду. На Падляшшы шматлікія хацелі, каб менавіта другі застаўся пры ўладзе на чарговы тэрмін паўнамоцтваў:

– Галасавалі.

– А я не галасую, у гэта не веру, усе дамагаюцца пасады.

– Няхай будзе так, як ёсць, каб толькі горш не было, бо маладыя, як улезуць, то будзе бяда. 

– Будзе тады як у Беларусі.

– Калодкі будуць кідаць пад ногі маладым.

– Мой сын не хадзіў галасаваць, бо не зарэгістраваны нідзе, але мае польскае грамадзянства.

Менавіта Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Падляшшы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя