Як галасавалі жыхары Познані
Другі тур выбараў у Польшчы скончыўся, усе ахвотныя здолелі аддаць свае галасы за дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуду або мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Каго падтрымлівалі жыхары Познані, які традыцыйна лічыцца адным з найбольш ліберальных гарадоў Польшчы?
Раніцаю панядзелка, хоць афіцыйныя вынікі выбараў яшчэ невядомыя, аднак штаб Анджэя Дуды ў цэнтры Познані ўжо святкуе перамогу. Яны раздаюць каву і дакладна перакананыя – з гэтым прэзідэнтам Польшча будзе і надалей развівацца:
– Гэта была вельмі добрая кадэнцыя. Апошнія 5 гадоў былі гадамі гаспадарчага росту а таксама інтэнсіўнай працы, накіраванай на павышэнне ўзроўню жыцця мільёнам палякаў. Зараз мы перажываем пандэмію і новыя гаспадарчыя выклікі, якія вымагаюць шчыльнай супрацы прэзідэнта і парламента. Таксама гэта будзе час спробы ўсталявання наноў супрацы з апазіцыяй, што дазволіць рэалізаваць амбітныя праекты.
– Мой голас акурат за пана Анджэя Дуду. Ён зменіць край да лепшага. Склалася ўражанне, што Рафал Тшаскоўскі хоча пакінуць інвестыцыі ў Варшаве. Я, нажаль, не з руху ЛГБТ і не з Варшавы. Аднак не ўсе падтрымліваюць дзейнага прэзідэнта. Некаторыя выбарцы дакладна перакананыя: з Тшаскоўскім Польшча будзе больш еўрапейскай і ліберальнай.
– Мяркую, што палітыка ПІС уяўляе сабой поўную паразу. Грамадства падзелена, нас пасварылі. Гэта прывядзе да таго, што не аргумент а толькі сіла будзе лічыцца? Нічога не хаваю, галасавала за Рафала Тшаскоўскага.
Падтрымліваюць прадстаўніка ад «Грамадзянскай кааліцыі» і больш дарослыя выбарцы, якія перакананы, што вынікі трэба разглядаць як пэўную перамогу:
– Ні ў якім разе не лічу, што мы прайгралі. Большасць ваяводстваў на захад ад Віслы пераканаўча прагаласавала за Тшаскоўскага. Дзяржаўная прапаганда, тэлебачанне – гэта ўсё не спрыяла добраму выніку, аднак адсотак кажа сам за сябе. Першыя вынікі.
Згодна з папярэднімі вынікамі, пакуль што ў выбарах перамагае Анджэй Дуда – яго падтрымала 50,4 % выбарцаў. Рафал Тшаскоўскі набраў 49,6 %. Канчатковыя вынікі будуць вядомыя найпазней увечары аўторку.
Дзяржаўная выбарчая камісія падае, што яўка на выбарчых участак склала 69,25 %. Паводле першых вынікаў, жыхары Познаньскай акругі падтрымалі Рафала Тшаскоўскага. За яго свае галасы аддала 66 % выбарцаў, за дзейнага прэзідэнта – 33 %.
Стэфан Глушакоў, Беларускае Радыё Рацыя