Як легалізаваць побыт і аформіць працу ў Польшчы?



Хельсінскі фонд у Варшаве выдаў інфармацыйны дапаможнік для замежнікаў, які прадстаўляе актуальны стан польскага права, датычнага афармлення віду на жыхарства ў краіне, і дапамагае вырашыць пытанні, звязаныя з афармленнем на працу.

Даведнік даступны на некалькіх мовах сьвету, сярод іх і расейская. Адна з аўтарак даведніка Мая Лысеня адзначае, што іх фонд штодня сутыкаецца з пытаннямі легалізацыі і працы замежнікаў у Польшчы, таму большасць парадаў правераныя на практыцы.

– Ёсць шмат сур’ёзных праблем з легалізацыяй знаходжання ў Польшчы. З погляду на вельмі складаныя правілы, якія не разумеюць не толькі самі замежнікі, а часам нават дзяржаўныя службоўцы, вельмі важна, каб кожны замежнік азнаёміўся з усімі мажлівымі і даступнымі крыніцамі і матэрыяламі на гэтую тэму.

Інфармацыйныя даведнікі распаўсюджваюцца бясплатна і даступныя ў публічных установах, адказных за афармленне побыту і працы замежнікаў у Польшчы. Мяркуецца, што ў Польшчы пражывае і працуе некалькі соцень тысяч грамадзянаў замежных краінаў. Пераважная большасць з іх – грамадзяне Украіны.

DSC01140

 

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя