Як немцы ў Беластоку савецкія помнікі бурылі
Пасля нападу Нямеччыны на СССР улетку 1941 года Беласток быў захоплены адным з першых. Новыя акупанты адразу ж узяліся за правядзенне дэкамунізацыі, якая ўключала ў сябе знішчэнне і замену ўсяго, што нагадвала пра існаваўшы тут некалькі гадоў савецкі лад. Разбураць помнікі, пастаўленыя ў гонар бальшавіцкіх правадыроў, немцы сагналі габрэяў.
Помнік Іосіфу Сталіну стаяў перад будынкам гарадскога тэатра (цяпер Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі), дзе ў кастрычніку 1939 года праходзіў Народны сход Заходняй Беларусі.
Помнік Леніну знаходзіўся на пляцы перад палацам Браніцкіх, дзе на той час месціўся абласны выканаўчы камітэт Беластоцкай вобласці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя