“Як перажыць дэмакратыю?” Польска-галандскі праект паказаў яе перавагі і недахопы
У Centrum Sztuki FORT Варшавы прайшло адкрыццё польска-галандскага праекта “Як перажыць дэмакратыю?”. Арганізатары прапанавалі прааналізаваць дыктатарскае мінулае Еўропы і разам абмеркаваць сённяшнюю дэмакратыю, якая патрабуе крытычнага падыходу, кажа беларуская спявачка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта Наста Някрасава:
„Была мова пра тое, што нават прынятыя намі падставы дэмакратыі могуць змяняцца ў часе. То бок мы павінны пераасэнсаваць, якім чынам дэмакратыя можа развівацца, у які бок. І краіны, якія будавалі дэмакратыю зараз адчуваюць, што ёсць крызіс, што ёсць свае праблемы, і гэтыя праблемы можна вырашаць”.
Беларусы Алена Копач і Дзяніс Быстрык распавялі прысутным на адкрыцці праекта “Як перажыць дэмакратыю” пра беларускую дыктатуру і драматычныя падзеі 20 і 21 гадоў. Спявачка Наста Някрасава выканала некалькі беларускіх народных песень без музыкальнага суправаджэння, таксама два творы, датычныя да трагічных падзей у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя