Як праходзяць выбары ў Бельску-Падляшскім?



Карэспандэнт Радыё Рацыя Арына Ганцэвіч наведала выбарчыя пункты ў Бельску-Падляшскім і даведалася, як праходзіць дзень галасавання ў горадзе.

 – Па назіраннях выбарчы дзень у Бельску-Падляшскім праходзіць спакойна. Давялося наведаць два выбарчыя пункты – другі ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча, а таксама сярэднюю школу №4 імя Адама Міцкевіча. З самага ранку выбарцаў было няшмат, але пасля імшы жыхары Бельска-Падляшскага пачалі актыўна наведваць участкі. Свае галасы аддаюць паўнагадовая моладзь, сем’і ды пенсіянеры. Сама працэдура галасавання займае няшмат часу, камісія хутка спраўляецца са сваімі абавязкамі. Выконваецца і тайна галасавання, на ўчасткі не дапускаюцца староннія людзі, а выбарцы аддаюць свае галасы без ціску з боку камісіі або іншых асоб.

Выбарчыя ўчасткі па ўсёй Польшчы скончаць сваю працу а 21-ай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя