Як працуе Міністэрства інфармацыйнай палітыкі ва Украіне?



Ад самага пачатку было вядома, што гэта мёртва народжаная стуктура. Так украінскія журналісты акрэсліваюць новаўтворанае Міністэрства інфармацыйнай палітыкі, якое павінна пачаць сваю працу ужо 25 лютага.

Дэклараваная мэта новага ведамства – дапамога журналістам і супрацьдзенне расейскай прапагандзе.

“Украінскія журналісты маюць ўсё для нармальнай працы, не хапае толькі дробязі”, – кажа уласны карэспандэнт “Новай газеты” ва Украіне Вольга Мусафірава.

 – Не хапае грошай на камандыроўкі і не хапае “прабіўных” магчымасцяў, каб пераадолець бюракратычныя перашкоды для таго, каб шчыра і смела напісаць пра тое, што адбываецца ў зоне баявых дзеянняў. Міністэрства існуе само для сябе. Нейкія піша паперы. Мы працягваем працаваць, як працавалі, на нас яно ніяк не адбіваецца. Нягледзячы на тое, што маленькі ў міністэрства бюджэт, краіна ў нас цяпер мае каласальны дэфіцыт у грошах.  

Паводле міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрыя Стэця, ведамства створанае для таго, каб журналістам падаваць дакладную інфармацыю, каб апярэджваць расейскія прапагандыскія каналы. Больш на гэту тэму сёння ў праекце “Месца для прэсы” а 19.30 паводле беларускага, у 17.30 паводле польскага часу.

 Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя