Як працуецца ў Польшчы?



Праца для беларусаў у Польшчы ў час другой хвалі каронавіруса не спыняецца, але ўсё залежыць ад сферы занятасці. Пра гэта распавяла беларуска Вольга Барткоўска, якая жыве ў краіне-суседцы пяць гадоў.

„Адносна перспектыў, усё залежыць ад самога чалавека, але ў эканамічным плане лепш, чым на радзіме”, — адзначыла яна:

– Канешне дамовы таксама розныя, працадаўцы розныя. У асноўным для прыезджых, якія ўладкоўваюцца самі, канешне дамовы добрыя. Пачаткова ўсім даюць першую пробную дамову на тры месяцы, а пасля, калі добра працуеце, працягваюць на год. Такіх дамоваў можа быць тры, чацвёртую павінны з вамі заключыць на неабмежаваны час.

Вольга Барткоўска дадала, што пакуль што не бачыць сваёй будучыні ў Беларусі, бліжэйшым часам вяртацца з-за адсутнасці перспектыў не збіраецца.

Беларускае Радыё Рацыя