Як расказаць пра людзей з аўтызмам?



У Беластоку ў межах „Месяца ведаў пра аўтызм” пройдуць адмысловыя паказы фільмаў. Па серадах у красавіку будуць прэзентаваныя стужкі, якія закранаюць тэму Сіндрому Аспергера і аўтызму. Гэта адна з формаў папулярызацыі ведаў пра гэтыя хваробы, кажа Моніка Кажухоўская-Дайліда з беластоцкага аддзела Таварыства аўтызму:

– Мы вельмі хочам, каб людзі, якія штодня сустракаюць людзей з аўтызмам, маглі зразумець, чаму яны сябе так паводзяць. Для гэтага і праводзіцца „Месяц ведаў пра аўтызм” – вялікая акцыя, у час якой мы расказваем людзям, што гэта такое.

У межах акцыі «Сінія фільмовыя імпрэсіі» у беластоцкім кінатэатры „Форум” пакажуць чатыры поўнаметражныя стужкі.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота kta.bialystok.p