Як рыхтуюцца да стаднёўкі вучні Бельскага беларускага ліцэя?
У Польшчы пачаўся перыяд стаднёвак. Вучні Другога агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску рыхтуюцца да стаднёўкі. Гэта традыцыйны баль, які ладзіцца ў ліцэях за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці.
“Стаднёўкі заўсёды адбываліся тут, у школе, і мы не мяняем гэтай традыцыі”, – кажуць вучні:
– У школе іншая атмасфера, у школе будзе лепш бавіцца.
– У школе прыемная атмасфера – іншая ў параўнанні з рэстаранамі.
– Стаднёўка – гэта вельмі важная падзея, адзіная ў жыцці іпрэза на якой можам усе разам пагуляць.
Стаднёўка ў Бельскім беларускім ліцэі пройдзе ўжо заўтра.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя