Як цяпер выглядае перасячэнне беларуска-польскай мяжы?
Памежныя службы Беларусі стараюцца перапісаць усе даступныя дадзеныя і па магчымасці адправіць на пільны дагляд.
Так выглядае вяртанне на Радзіму ў час другой хвалі каронавіруса і абмежавання выезду з краіны раз на паўгады, распавёў беларус, спадар Юры:
– Адсканавалі, зрабілі копію працоўнай дамовы, польскіх дакументаў, так званай карты побыту. Я спытаў: „Навошта вам гэта трэба?”. Добразычліва адказалі: „Мы выконваем даручэнне”. Ну ўласна і ўсё, які сэнс з імі бадацца. Я думаю, што шараговы супрацоўнік разумее, што нічога ў гэтым добрага няма, але ён змушаны выконваць прадпісанне кіраўніцтва. Добразычліва сказаў, што гэта загад і ўсё на гэтым.
Паводле суразмоўцаў, часам на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі памежнай службы патрабуюць пераклады дакументаў і тлумачэнні, а часам нічога ўвогуле не запытваюцца.
Беларускае Радыё Рацыя