Як цяпер выглядае перасячэнне мяжы?



Толькі палова аўтобусаў запоўнена пасажырамі, амаль пустыя калідоры ды асабісты дагляд.

Так зараз выглядае перасячэнне польска-беларускай мяжы, распавяла спадарыня Марына:

– Просяць нас даставаць усе рэчы з торбаў, каб правесці больш дэтальны дагляд. Як яны пазней сказалі, гэта акт дагляду рэчаў. Пазней нам гэтыя акты выдалі, мы яшчэ амаль 40 хвілін. Паралельна з майго боку задаваліся нейкія пытанні наконт таго, што шукаюць. Як сказалі, шукаюць несанкцыянаваную сімволіку і разнастайныя рэчы, якія пагражаюць бяспецы. 

Немагчыма дакладна палічыць у колькі разоў скарацілася колькасць асобаў, што перасякае польска-беларускую мяжу. Але гэта пераважна тыя, хто толькі на некалькі тыдняў сабраўся на радзіму, а потым пры першай магчымасці вяртаецца ў Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя