Як выглядае сітуацыя на беларуска-польскай мяжы?



Ад 30 хвілінаў да гадзіны займае праходжанне ў час другой хвалі каронавіруснай інфекцыі праз беларуска-польскую мяжу на ўласным аўто.

Для беларускіх грамадзянаў, што маюць адпаведныя для перасячэння памежнай тэрыторыі дакументы, асаблівых праблем зараз не ўзнікае, распавёў спадар Міхаіл:

– Я ехаў у Польшчу, вёз туды ўнукаў сваіх, да іх бацькоў, да дачкі з зяцем. Адвёз іх праз Берасце – Тэрэспаль на сваёй легкавой машыне. У прынцыпе ўсё стандартна, як і раней мы ездзілі, тое ж самае, ніякіх асабліва праблемаў не было. Вельмі хутка прайшлі мытню.

Калі спадар Міхаіл ехаў у адваротны бок з Польшчы ў Беларусь, то перашкодаў таксама не ўзнікла. На дадзены момант не існуе прававых падставаў, каб не пускаць на радзіму беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя