Як выглядаў Беласток 100 гадоў таму?
Беластоцкі калекцыянер Дарыюш Гайдучэня здабыў фотаздымкі Беластока часоў Першай сусветнай вайны. Фотаздымкі вельмі добрай якасці, на іх можна ўбачыць асобныя будынкі і вуліцы. Бачныя, сярод іншага, ратуша, гарадскія шалі, Вялікая сінагога, гатэль Рыц і камяніца Заблудоўскіх. Гэтыя ўнікальныя фотаздымкі Гайдучэня набыў на інтэрнэт-аўкцыёне у Нямеччыне. Праўдападобна тое, што фотаздымкі зроблены немцамі ў 1915 ці 1916 гг.
