Як выглядаў цэнтр Беластока ў 1958 годзе?
Фатограф-аматар Станіслаў Бекіш адлюстраваў на здымках цэнтр горада канца 50-х гадоў.
Тады на вежу фарнага касцёла нельга было ўвайсці проста так. Станіславу Бекішу давялося пастарацца, каб касцёльны ўпусціў яго з фотаапаратам.
– Я быў міністрантам, таму касцёльны – спадар Уладзіслаў, мяне ведаў. Ён сказаў мне: каб толькі ксёндз не заўважыў, бо атрымаем абодва – прыгадвае спадар Станіслаў.
Такім чынам у 1958 з’явіліся цудоўныя, чорна-белыя фотаздымкі цэнтра Беластока.
Варта адзначыць, што на фота бачны будынак, дзе ў 1956 годзе месцілася першая рэдакцыя Тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” (паўкруглы будынак у цэнтры фота: Кілінскага 7/1).
Паводле poranny.pl