Як жыве Беластоцкі драмтэатр ва ўмовах каронавірусу?
Захоўваем санітарныя правілы ды прыслухоўваемся да рэкамендацый ураду, – кажуць у Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі. Установа адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў адразу, як гэта дазволіў польскі ўрад.
За гэты час прайшло некалькі спектакляў ды нават прэзентавалі прэм’еру – спектакль «Боінг-Боінг» па п’есе Марка Камалеці. Пра сітуацыю кажа намеснік дырэктара беластоцкага тэатра Мартына Занеўская:
– Не хаваю, што ў чарговае спатканне зноў цешуся зацікаўленасцю гледачоў. Граем таксамам ў гэты ўікэнд. Маем надзею, што наша мастацкая дзейнасць будзе працягвацца. Што будзем мець магчымасць сустракацца з гледачамі. І, зразумела, як і ўсе чакаем чарговыя рашэнні ўладаў у гэтай справе. Усе гледачы, калі прыходзяць у тэатр, перадусім мусяць дэзінфікаваць рукі. Кожная асоба, якая да нас прыходзіць, мусіць мець маску на твары ўвесь час знаходжання ў тэатры.
«Boeing, Boeing» можна паглядзець яшчэ 26, 27 і 28 лютага. Сёння міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі на канферэнцыі ў Варшаве агучыў чарговыя абмежавальныя меры. Пакуль з 27 лютага – тэатры, гатэлі, музеі, гандлёвыя цэнтры, басейны і іншыя аб’екты закрываюцца толькі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве. Таксама ўрад рэкамендуе насіць толькі ахоўныя маскі, выключаецца выкарыстанне шалікаў і шчыткоў.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: aktywniewmiescie.pl