Як жыве Херсон пад акупацыяй РФ?
У Херсоне ва Украіне часова спынілася жыццё.

„Працы няма, частка людзей выйшла ў вымушаныя адпачынкі. Ежа ёсць, лекі ў дэфіцыце. Штодня знікаюць людзі. Але ўкраінцы ўсё ж застаюцца абараняць сваю радзіму”, – распавёў украінец Віктар Кірпа:
– Я зараз знаходжуся ў горадзе Херсоне, літаральна з першых дзён мы знаходзімся пад акупацыяй расейскімі войскамі. Людзі ў бамбасховішчах, але там засталося мала людзей. Усе ў асноўным або выехалі, вельмі шмат людзей выехала з Херсону, вельмі шмат. Я ведаю, што ў некаторых школах рассяліліся бежанцы з навакольных сёл.
Літаральна ўчора, 25 красавіка, з’явілася інфармацыя пра тое, што расейскія вайскоўцы захапілі гарадскую раду ў Херсоне. Але горад працягвае трымаць абарону.
Беларускае Радыё Рацыя
