Як жыве Кіеў у ваенны час?



Больш няма начнога жыцця, не чуваць расейскай музыкі і мовы, а колькасць бізнесу паменела.

Такі цяпер Кіеў у ваенны час. Людзі разумеюць, што ідзе вайна і ўсе сілы сканцэнтраваныя на фронце, распавёў ваенны УСУ, актывіст грамадскай ініцыятывы „Дріжджі” Максім Кобелеў:

– Да поўнамаштабнага ўварвання – гэта быў вялізны горад з кучай людзей, гандлем, офісамі, прадпрыемствамі, кавярнямі, рэстарацыямі, начныя клубы, якія працавалі ўвесь час. Жывы горад, які ніколі не засыпаў, адміністратыўны, палітычны цэнтр Украіны. Сёння людзей значна менш на вуліцах, бо частка людзей з’ехала, асабліва жанчыны і дзеці.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Максім Кобелеў дадаў, што Херсон – гэта важны стратэгічны аб’ект, які стаў чарговым крокам на шляху да вызвалення Украіны. І гэта атмасфера таксама перадаецца ва ўкраінскай сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя