Як жывецца ў Ізраілі?



Большасць грамадзян Ізраіля складаюць эмігранты – габрэі з усяго свету. Ёсць сярод іх і нараджэнцы Беларусі, да таго ж і нашыя слухачы. 

З Барысам Балтэ пра ізраільскую палітыку ды іншае паразмаўляў Юрка Ляшчынскі:

РР: Нядаўна праходзілі выбары ў парламент і ўвосень зноў будуць выбары.

– Першы раз у гісторыі парламентарызму – гэты парламент прапрацаваў найменш. 

РР: Ён самараспусціўся.

– Праз месяц. 

РР: Што гэта абазначае?

– Гэта абазначае, што будуць новыя выбары. На жаль, на маю думку, узмацняецца голас так званых расейскамоўных сіл, якія граюць у вельмі дрэнную гульню, як антырэлігійная прапаганда. Яна часам нагадвае тую антысеміцкую прапаганду, якая была ў свой час у Нямеччыне. Проста памяняйце слова габрэй на слова рэлігійны і ў вас атрымаецца адно і тое ж. Гэта кажа пра тое, што шмат людзей, якія прыехалі з Савецкага Саюза, не маюць і не жадаюць мець ніякага дачынення да габрэйства – гэта вельмі балючая справа. Я не кажу, што гэта ўсе, але вельмі вялікі адсотак. Акрамя таго, гэта таксама, як і ва ўсім свеце, бітва паміж левымі і правымі, паміж уладай і апазіцыяй.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя