Як змянілася жыццё ўкраінскіх музыкаў з пачаткам вайны?
Адны цяпер ладзяць дабрачынныя канцэрты ў падтрымку УСУ і ўцекачоў, другія – актыўна валанцёраць.
Сярод тых, хто не застаецца ў баку, а падтрымлівае краіну – і дудар бэнду “Fram” Аляксей Шкурапацкі:
-Праз некалькі дзён пасля пачатку ўварвання, думка пра тое, што трэба штосьці рабіць для ўсіх навокал, узнікла адразу. Зараз ні да музыкі, ні да канцэртаў, ні да карпаратываў. І мы куплялі посуд, здавалі кроў, дапамагалі капаць акопы. Мы рабілі ўсё, што толькі можна было рабіць. Пасля я далучыўся да валанцёрскага цэнтру.
Да ўсяго Аляксей нядаўна выступіў на вялікім фестывалі ў Ізраілі ў падтрымку ўкраінцаў. І менавіта ён сёння стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя