Якім будзе Грамадскі бюджэт Беластока ў 2015?



Пачынаецца інфармацыйная кампанія адносна Грамадскага бюджэта Беластока. Жыхары горада праз галасаванне вырашаць, хто атрымае грошы на рэалізацыю сваіх праектаў.

На грамадскі бюджэт у 2016 годзе прызначана 10 мільёнаў злотых. Навінкай гэтага бюджэта будзе магчымасць падачы заявак на грамадска-культурныя праекты. На гэта радныя хочуць прызначыць 550 тысяч злотых, кажа радны Грамадзянскай платформы Мацей Бернацкі:

– Хочам, каб гэта адбывалася па прынцыпу адкрытага конкурсу – хто прадставіць найлепшую прапанову рэалізацыі дадзенай ініцыятывы, той будзе мець шанс яе рэалізаваць.

Радныя таксама хочуць, каб хоць адзін праект быў рэалізаваны ў раёнах прыватнага сектара, якія не маюць шанцаў у галасаванні са спальнымі раёнамі. Галасаванне за Грамадскі бюджэт адбудзецца ў другой палове 2015 года.

53860887f314d_gd

Беларускае Радыё Рацыя